Мужык

Яшчэ не ацэнена

Я — мужык, бядак пахілы,
Усе ўшчуваюць мужыка.
Цягнуць кроў з яго і жылы,
Надрываюць яго сілы,
Ў мазалях яго рука.

Я — мужык, я — сын пакуты,
На мякіне вырас я,
Гічанамі пуза ўздута,
Ногі ў лапцікі абуты,
Бедна вопратка мая.

Я — мужык, я — сын бядоты,
Недаем і недасплю,
Гне мяне цяжар работы,
Дзень працую за два злоты,
Здзекі ўсякія цярплю.

Я — мужык, не чую звону,
Толькі ж есць мяне чарвяк:
Ці не брэша поп з амбону,
Што цару бог даў карону?
Ой, не, мусібыць, не так!

Я — мужык, а гонар маю.
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»

Я МУЖИК

прошло столько лет, 105, а в беларуси все как прежде - ушчувають, тягнуть, надрывають, и поп брэшэ с амбону, што луке бог дау карону!

а у 2018 марыце пра лепшае...

а у 2018 марыце пра лепшае... i калi над намi не будуць здекавацца... але магчыма усе...

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі