Вясёлыя людзі — снуюць і гамоняць,
Відаць, і ў іх сэрцы вясна,
I горкія думкі галоў іх не клоняць,
Ім доля прыхільна, красна.
Цаны куску хлеба не знаюць, шчасліўцы,
I голаў аб тым не баліць,
Як будзе багатая пожня на ніўцы,
Як заўтрашні дзень перабыць;
Ці будзе прытулак звярэджаным плечкам,
I ногі куды панясуць
Іх цела худое: ці к мору, ці к рэчкам,
I рукі каму прададуць,
Свабодныя рукі з патрэсканай скурай.
Шчаслівец не знае таго,
Як гнецца галеча прад чорнаю бурай
Няўдалага жыцця свайго.
А хто гэта ходзіць адзін стараною?
Чаму вы не рады яму?
Чаму ён не з вамі? Чаму галавою
Так нізка панік ён? Чаму?
Шчаслівыя людзі — як хвалі, што ў моры:
Іх вецер узніме — бягуць,
I тое, прад чым пакланяліся ўчора,
Пры ветры другім аплююць.
Апошнiя водгукi
4 года 14 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 43 недели назад
7 лет 33 недели назад
7 лет 40 недель назад
7 лет 48 недель назад
8 лет 5 дней назад
8 лет 11 недель назад
8 лет 21 неделя назад
8 лет 37 недель назад