Вясёлыя людзі — снуюць і гамоняць,
Відаць, і ў іх сэрцы вясна,
I горкія думкі галоў іх не клоняць,
Ім доля прыхільна, красна.
Цаны куску хлеба не знаюць, шчасліўцы,
I голаў аб тым не баліць,
Як будзе багатая пожня на ніўцы,
Як заўтрашні дзень перабыць;
Ці будзе прытулак звярэджаным плечкам,
I ногі куды панясуць
Іх цела худое: ці к мору, ці к рэчкам,
I рукі каму прададуць,
Свабодныя рукі з патрэсканай скурай.
Шчаслівец не знае таго,
Як гнецца галеча прад чорнаю бурай
Няўдалага жыцця свайго.
А хто гэта ходзіць адзін стараною?
Чаму вы не рады яму?
Чаму ён не з вамі? Чаму галавою
Так нізка панік ён? Чаму?
Шчаслівыя людзі — як хвалі, што ў моры:
Іх вецер узніме — бягуць,
I тое, прад чым пакланяліся ўчора,
Пры ветры другім аплююць.
ВЕРШ ВЯСНОЮ
кали б хто гэты верш прачытау ен бы задумауся аб жыцци . и што яны не бедныя , што их любиць бог. и што трэба дапамагаць усим . мне вельми спадабауся гэты верш. дзякуй .
водгук на сайт
Мне сайт вельми падабаецца.
Тут можна вывучаць па творчасьци Я.Коласа гисторыю
Радзимы,творы письменника.
Для беларуса гэта сьвятое имя.
Тыя,хто пишуць,што сайт кепски, сами не разумеюць
аб чым идзе гутарка.
Якуб Колас-гонар нашай синявокай краины.
Нятрэба зьневажаць,патрэбна вывучаць и шанаваць
творчасьць вяликага беларускага письменника.
Для мяне,беларуса вельми крыудна,што людзи,якия
жывуць у нашай краине так сябе паводзяць.
Лявон.
Цудоуны верш!!!!!!!!!!!
Цудоуны верш!!!!!!!!!!!
Мне таксама падабаецца гэты
Мне таксама падабаецца гэты верш. Але той хто не разумее творы и вершы беларуских писменникау, то их нельга слухаць