У школку

Яшчэ не ацэнена

Ярка на камінку
Смольны корч палае,
Бацька на калодцы
Лапці выплятае.

Латае халацік
На услоне матка:
Ў школку заўтра пойдзе
Іх сынок Ігнатка!

Сын васьмігадовы
Корчык падкладае,
З бацькавай работы
Вочак не спускае.

Светлая галоўка
Мыслямі занята,
Многа ўсякіх думак
У вачах Ігната!

— Ну, Ігнат, глядзі, брат,
Не дурэй, вучыся.
Годзе жыць без дзела —
За буквар вазьміся!

Будзь старанным, сынку, —
Станеш чалавекам,
Будзеш ты чытаць нам,
Цёмнікам, няўмекам,

Што у кнігах пішуць,
Што мы ў свеце значым,
Бо мы самі цёмны,
Свету мы не бачым.

Слухай, што настаўнік
Гаварыць там будзе
Пра навуку, кнігі
I аб цёмным людзе.

А старанны будзеш,
Да навукі здатны —
Я прадам кароўку
I кажух астатні, —

Ты ж ідзі ў навуку,
Толькі, брат, вучыся.
Дык, глядзі ж, сыночак,
Шчыранька вазьміся!

На гульню пустую
Плюнь, махні рукою,
Каб і я і маці
Цешылісь табою.

На казанне бацькі
Адказаў Ігнатка:
— Буду я вучыцца,
Як ты кажаш, татка!

А як спаць улёгся,
Думкі мімаволі
Гаманілі ў сненні
Хлопчыку аб школе.

Гэты верш расказваў мой баць

Гэты верш расказваў мой баць у 1939 годзе калі прыйшлі саветы ў заходнюю Беларусь перад аднавяскоўцамі. Яму за гэта далі буханку хлеба.

Гэты вершык мая маці, 1913

Гэты вершык мая маці, 1913 г.нар. па памяці запісвала ў блакноцік, калі ляжала ў бальніцы ў Бараўлянах у 1983 годзе. Яна яго вучыла ў першым класе, а помніла да самай смерці.
А я маленькая зусім, прыблізна ў 1955 годзе, бачыла Якуба Коласа на яго дачы ў Каралішчавічах.

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі