Дзяўчыне

Яшчэ не ацэнена
Не кажы, што злыя людзі
        І што свет паганы:
Сэрца крыўду ўсю забудзе,
        Час загоіць раны.
 
Тыя раны, што зладзеі
        Сэрцу прычынілі,
Ты думкі і надзеі,
        Што ў табе пабілі.
 
Ды ці ж варты баламуты,
        Каб твой твар дзявочы
Засцілаўся ценем смуты
        І тускнелі вочы?
 
Пройдзе ўсё, перажывецца, -
        Вер мне, дарагая!
Будзе час - ускалыхнецца
        Сэрца і ўзыграе.
 
А ў душы вясна настане,
        Сэрца зноў палюбіць,
Прыдзе доля, ў вочкі гляне,
        Шчыра прыгалубіць.
 

Не кажы ж, што злыя людзі
        І што свет паганы:
Сэрца смутак перабудзе,
        Час загоіць раны.

Цудоўны верш...Пра меня...І,

Цудоўны верш...Пра меня...І, мабыць, не толькі пра мяне...

Як ён дэлікатна адчувае

Як ён дэлікатна адчувае унутраны стан жанчыны! Як усё проста і геніальна падмечана! У кожнай дзяўчыны, я ўпэўнена, былі такія моманты...

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі