Высока, высока ў астрозе акно,
I крэпка жалезам абіта яно!
А глянеш за горад — і вочы гараць,
Ад далі шырокай іх трудна адняць.
Не выказаць, брацці, як воля міла,
Якая журбота на душу лягла
Па вольным жыцці, па абшары палёў,
Па роднаму шуму зялёных лясоў!
Эх, меў бы я крылле, свабодна б махнуў
I поўнымі б грудзьмі я волю ўдыхнуў,
I там бы на момант душою спачыў,
I слаўную б песню аб волі злажыў.
Ды крэпкі аковы, а крылляў няма,
I сэрца мне душыць, як камень, турма.
Апошнiя водгукi
4 года 1 день назад
6 лет 24 недели назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 19 недель назад
7 лет 26 недель назад
7 лет 34 недели назад
7 лет 38 недель назад
7 лет 49 недель назад
8 лет 7 недель назад
8 лет 23 недели назад