Канстытуцыя

Яшчэ не ацэнена

Канстытуцыю далі,
Адчынілі дзверы,
I... ў астрог нас павялі,
I таўкуць без меры.

Вітэ нам дакляраваў —
Помніце? — свабоду.
Потым фігу паказаў
«Вернаму» народу.

Зашумелі аб зямлі
Ў Думе дэпутаты,
Ды па карку ім далі —
I пайшлі дахаты.

Архірэй наш Міхаіл
Тураўскі і Мінскі
Чорнай сотні толькі міл,
Бо робіць па-свінскі.

Ганчакамі па Русі
Прыставы лятаюць,
Нас цкуюць: «Кусі, кусі!» —
Як зайцоў, страляюць.

Развялося стражнікоў,
Як якой жывёлы,
Ад іх плешак і шнуроў
Чырванеюць сёлы.

Колькі ўсякіх строгіх мер —
Канца няма, краю!
Канстытуцыю цяпер,
Як пяць пальцаў, знаем.

Дзякуй вялікі за сайт! Вельмі

Дзякуй вялікі за сайт! Вельмі зручна шукаць творы. Тое, што было неабходна, знайшла амаль адразу.
Таццяна

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі