Хмаркі

Яшчэ не ацэнена

Светлыя хмаркі — дзеткі прастору —
Ціха па небе плывуць.
Ім незнаёмы слёзы і гора,
Смутак і жаль іх не рвуць.

Ціха і згодна ідуць, небажаткі,
Ўсюды ім сцежкі ляжаць.
Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі,
Скрозь іх валокны глядзяць.

Золатам сонца іх аблівае,
Месяц ім срэбра дарыць,
Грозную песню ім гром напявае,
Вецер на крылах імчыць.

Светлыя хмаркі, рунь залатая,
Дум небясоў чарада!
Вам незнаёма нядоля людская,
Клопат згрызоты, нуда.

Стэп неаглядны, шыр нелюдзіма,
Вольнае царства вятроў, —
Там вашы сцежкі, там і радзіма,
Дзеткі блакітных стэпоў!

Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі
Нашых палеткаў, шнуроў,
Ў сэрца людское закіньце з дажджамі
Думкі іх верных сыноў.

Мне падабаецца!

Я вельмi люблю вершы Якуба Коласа, у ix адлюстрована праўда, сапраўднае жыццё беларускага народу. Гэты верш цудоўны. Мне вельмi падабаецца.

Добры верш

мне вельми спадабауся гэты верш!Якуб Колас лепшы пясьменник!

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі