Люд стогне, гаруе пад цяжарам меча...

Яшчэ не ацэнена

Люд стогне, гаруе пад цяжарам меча,
Скаваў яго сэрца гарачае лёд.
Адкрыты дарогі табе, чалавеча,
На поўдзень, на захад, на ўсход.

Ты вольны, нябога, ідзі куды хочаш,
Ты можаш ярэм'е пабіць.
I чуткія вушы, арліныя вочы,
I сэрца ты маеш любіць.

Вы ж збіліся з сцежкі, вас ноч ахапіла,
Арліныя вочы патухлі у вас,
Вас водзіць у полі нячыстая сіла,
Агонь ваш у сэрцы пагас.

Аб чым жа сумуеш, народ неспакойны?
Акінь сваім вокам прыгожую даль,
Ахамяніся, будзь волі дастойны,
I радасць пазнаеш, адкінеш ты жаль...

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі