Малебен

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Як свет наш з'явіўся,
Людзьмі засяліўся,
Ад сівага веку
Не знаў чалавека, —
Магу пабажыцца,
Магу залажыцца, —
Каб ён так маліўся.

Адслужым малебен.
Ці ж цар нам патрэбен?
Патрэбен ён, братцы,
Як прус у аладцы,
Як у мосце дзірка,
Як з гразі зацірка,
Як скула-балячка.

I меў ён адвагу
Цароў зваць ў Гаагу,
Каб войн не вялося,
Крыві не лілося.
Ці ж гэта не смешна —
Зрабіць так паспешна,
Ці чулі брадзягу?

Хваліўся бясконца,
Йдучы на японца,
З мікады смяяўся,
Ды ўсім выстаўляўся,
Ды кідаў мільёны,
Слаў ён іконы, —
Без флоту застаўся!

Вось цар занудзіўся,
Што сын не радзіўся.
Беглі гадочкі,
Раджаліся дочкі.
Раздаў цар мільёны
На цэрквы, на звоны:
— Сына прасіце, папочкі!

Трасліся ўсе муры,
Папы лезлі з скуры —
Кадзілам махалі,
Чыталі, спявалі,
Трывожылі бога, —
Не выйшла нічога:
Ўсе модлы прапалі.

Рэскрыпт цар надрэпаў,
З'явіўся тут Трэпаў
Для ўсіх нечакана,
Як воўк з-за кургана.
I стаў ён пасрэднік, —
Радзіўся наследнік,
Але ці Раманаў?

Вось ліха наперла,
«Крамола» не змерла, —
Не жыць з залатоўкі.
Пайшлі забастоўкі,
Паўстаў люд убогі,
Пасталі дарогі.
Цар бачыў вяроўку,
Пусціў ён у порткі.
Падбег Вітэ вёрткі,
I Рыман, і Міны,
Розныя скаціны...
Нагайкі, расстрэлы
I лес штыкоў цэлы, —
Цягнуць людзей на асіны.

Пануй, Мікалае,
Часіна такая,
Трымайся прастола,
А будзе вас гола.
Закончан малебен,
Ты нам непатрэбен,
Другі і апошні Мікола!

Участки под ижс купить в московской области zvka.ru.
В нашеи можете купить водительские права kupitpravamskb.site.

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі