Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Сярэдняя: 4.3 (99 галасоў)

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.

Вясна, вясна! Не для мяне ты!
Не я, табою абагрэты,
Прыход твой радасны спаткаю, –
Цябе навек, вясна, хаваю.
Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам

Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?
Не вернешся, як хваля тая,
Ка мне, вясна ты маладая!..

Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.

І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддаленне.

урывак з паэмы "Новая зямля"

Читаю это стихотворение и в

Читаю это стихотворение и в памяти оживает
картина:сельская школа, я у доски читаю это
стихотворение. Получила "отлично", но,если честно
сказать, всю глубину его я не понимала.Видать
возраст был не тот.Было какое-то патриотическое
ответное чувство. Теперь почти пятьдесят лет
живу далеко от моей родной Белорусии и это
стихотворение для меня как " Отче наш".

Мой родны кут, як ты мне милы!...

Я не могу передать того восторга когда я читаю это стихотворение!!!!!!!!!!Оно ПРЕВОСХОДНО!!!!!

исключительно

исключительно

моцна

моцна

тольки зараз даходзиць

тольки зараз даходзиць сэнс... а у школе адказвау абы тры намалявали ))).

пра вясну маладую

так, згодны. У школе вучыли на памяць, але урывак пра весну быу апучшчаны, тольки зараз зразумеу сэнс)
Першыя радки - як маслам па сэрцу)) бо нарадзиуся у весцы, а цяпер жыву у Минску

об отрывке из поэмы Я.Коласаj "Новая земля"

Уже 40 лет живу в Сибири,думаю по-русски, а этот отрывок поэмы классика, который заучила наизусть для урока белорусской литературы в Автуховской восьмилетке, не забыть."...О, калi б я хацеу спачатку..."

ещё раз о поэме Я.Коласа "Новая Земля"

Всё же мои 40 лет в Сибири изменили память, процитировала поэта с ошибкой, жаль, невозможно исправить... Но всё равно, эта поэма правдива, как сама жизнь, книгу перечитываю на одном дыхании,как письмо из родного дома. Привет тебе,Беларусь,шлёт Богомазова Светлана из Красноярска, с любовью!

Впечатления от стихов

Ранее знал об этом поэте только понаслышке, и только недавно встретил эти его удивительно лиричные строки о родном уголке - фрагмент из поэмы "Новая земля". Надо бы всю поэму прочесть. Жаль в молодости не знал и не учил беларуской мовы - обратился к ней после того как более или менее справился с польским.

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

  • мой родны кут

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі