Першай набыла канчатковы выгляд паэма «Новая зямля» (1911 — 1923). Гэта — панарамны малюнак жыцця працоўнага беларускага сялянства напярэдадні першай рускай рэвалюцыі, сапраўдная энцыклапедыя яго паўсядзённага побыту, летапіс імкненняў і мар, трывог і надзей. Тут і надзіва глыбокае адлюстраванне духоўнага свету простых людзей, і непаўторныя малюнкі роднай прыроды, і спроба філасофскага асэнсавання заканамернасцей грамадскага жыцця. Паэт абмалёўвае нястрымнае імкненне герояў да шчасця, да такога месца ў жыцці, якога яны заслугоўваюць сваёй працоўнай дзейнасцю, усведамленнем сваёй ролі ў грамадстве, маральнай і духоўнай перавагі над прадстаўнікамі паразітычных класаў. I адначасова, навучаны вопытам усяго гістарычнага развіцця, размахам і плёнам трох рэвалюцый, бачыць ілюзорнасць намаганняў здабыць сабе зямлю і волю тымі сродкамі. Але аўтар не можа, не мае права, не мае такой улады, каб папярэдзіць герояў, паказаць ім адзіна правільны шлях.
Пры ўсім гэтым Якуб Колас не аднымі змрочнымі фарбамі малюе тое жыццё, бо ўмее знаходзіць у ім і безліч светлых праяў і часін. Гэта — і радасць працы на полі, на лузе ў касьбу ці жніво, і любаванне роднымі краявідамі або залацістымі хвалямі збожжа. У святочныя дні ўся атмасфера сямейнага побыту поўнілася шчасцем, станавілася надзіва ўрачыстай, вясёлкавай. Успомнім хаця б раздзел «Падгляд пчол». А колькі радасці селяніну прыносіць лес, рэчка! Колькі незабыўных уражанняў пакідаюць гутаркі, успаміны, расказы ў зімовыя вечары! Каб не было гэтых доўгіх вечароў, свабодных ад працы, клопату і абавязкаў, то ці мог бы так шчодра перадавацца вопыт адных пакаленняў другім? Праўда, ён перадаваўся перш за ўсё ў працэсе працоўнай дзейнасці, але і ў гутарках, успамінах, расказах таксама.
усе творы
мне спадабаюцца творы , якия написау Якуб Колас . Але не усе чытаюць их . Многим нравятся вершы , якия написау ен . Мы памятаем их . И вучым их , каб яны засталися у памяци и у нашых сэрцах . Проста магу сказаць ДЗЯКУЙ.