Перадапошняе пісьмо

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

13 жніўня 1956 года

«...праз трыццаць гадоў пісьмен-
ніцкі пленум разглядаў пытанне:
пісьмо, з якім Якуб Колас хадзіў
у ЦК партыі ў дзень сваёй смер-
ці... Пісьмо — пра становішча з
роднай мовай...»
Янка Брыль

На стале песняра засталося не
дапісаным апошняе пісьмо мас-
коўскаму перакладчыку Яўгену
Мазалькову.

Калышацца пад лёгкім ветрам жыта,
вартуюць сосны знакаміты дом.
Апошні дзень...
Яшчэ ён не пражыты...
Схіляецца чало над аркушам, сталом.

«Што напісаць? Ці праўдай гэта будзе?
Ці зразумееш, браце Мазалькоў...»
He промні жніўня
злая сцюжа студзеня
залезла ў жылы і халодзіць кроў.

...На сосны глянуў, зачыніўшы брамку,
акінуў навуковы гарадок.
Кірунак ясны... Як і неба зранку...
Жыве надзея...
Рызыкоўны крок...

Хоць у паветры не было задушша —
спаў тры гады злавесны той мікроб,
што вытраўляў, гнаіў людскія душы,
ссылаў туды, дзе гаспадарыў крот...

Ішоў, люляў, шаптаў, нібы замову,
радкі свайго балючага ліста.
У ім слязой нявыплаканай — мова,
якой служыў,
якую страціць страх...

Яе адну хацеў аддаць нашчадкам,
як лёс Айчыны,
свой палынны лёс...
...Радкі ліста —
загадку часу —
душа таемна несла да нябёс...

Яўген Хвалей

Верш "Перадапошняе пісьмо"

Крануў да глыбіні сэрца верш "Перадапошняе пісьмо". Балюча чытаць каментарый Янкі Брыля.
Я. Колас- сапраўдны пясняр роднай зямлі, сапраўдны волат. Ганаруся.

госць

я ганаруся

Выпрямитель Dyson техника Dyson.

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі