Песня на сон у бяссонне

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Вецер сцішыўся ў бары, Спі, Якубе, спі, стары! Тут няма жывой душы, Сам сябе ты калышы. Па-над рэчкай дрэмле дуб, Задрамлі і ты, Якуб! Выбег зайчык з-пад дуба, Люлі, люлі Якуба! Сціхла, змоўкла дарога, Люлі, люлі старога! Выплыў месяц-чараўнік, Вырас чорны баравік. Спі, Якубе, лысы дзед, Пойдзеш заўтра ў лес чуць свет, Прыйдзеш і наверняка Знойдзеш там баравіка. Выбег зайчык з-пад дуба, Люлі, люлі Якуба! Мне грозіць пальцам строга, Люлі, люлі старога! Ляж на правы бок, зяхні, Кінь ты клопат і засні! Няхай сняцца табе сны, Тыя сны, што сняць блазны. Хоць у марах, хоць у сне Пасумуй ты аб вясне. Выбег зайчык з-пад дуба, Люлі, люлі Якуба! Спі, Якубе-нябога, Люлі, люлі старога! Сам сябе я калышу, Сон, прыйдзі ка мне, прашу! Сам сабе я спяваю, Дзе ты, сон мой, пытаю? Больш спяваць не магу, Сцішся, спі і ні гу-гу! Выбег зайчык з-пад дуба, Люлі, люлі Якуба! Позна, часу не многа, Люлі, люлі старога!Mens Footwear Online

Музей Якуба Коласа

Як нас знаходзяць

-

Апошнiя водгукi

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі