Зірну я на неба. Па сіняй раўніне
За хмаркаю хмарка плыве.
Тыя сальюцца, другая загіне
I знікне ў пустой сіняве,
А тыя па небе, бясплодныя, ходзяць,
Глухія на плач збажыны.
I мыслі тож часта без следу праходзяць,
Таксама знікаюць яны.
Зірну я на жыта, што ў полі красуе,
I пыл жыватворчы над ім
Так ціха снуецца, калоссе цалуе
Любоўным дыханнем сваім.
Ды ўздымецца вецер і злосна павее,
Пагоніць той пыл на лясы.
I ў жыцці часцютка не мала гібее
Такой жыватворчай красы.
Сталетняе дрэва. Раскошна галіны
У зелень убрала вясна,
I горда гамоняць яго верхавіны,
I ў гомане радасць чутна.
А восень надыдзе, і лісце жалобна
На дол амярцвелы спадзе.
I моладасць наша тым лісцям падобна, —
Як лісце, яна адцвіце.
Вось ціха сняжынкі ў адлігу лятаюць,
Нібы матылёчкі ў маі,
Падуць і растануць, навек прападаюць,
Як роска вясною ў гаі.
I ты, чалавеча, як снег у адлігу:
Упаў і сканаў, і няма.
З трывогай глядзіш ты ў адвечную кнігу,
I душу агортвае цьма.
Апошнiя водгукi
4 года 1 день назад
6 лет 24 недели назад
6 лет 29 недель назад
7 лет 19 недель назад
7 лет 26 недель назад
7 лет 34 недели назад
7 лет 38 недель назад
7 лет 49 недель назад
8 лет 7 недель назад
8 лет 23 недели назад